Аднаго разу, падчас генеральных прыборак нечакана ў птушынай дзяржаве бацькi заявiлася Адэля. Спынiўшыся ў дзьвярах, яна заламала рукi з прычыны смуроду, што насiўся ў паветры, а таксама над грудамi калу, што завалiў падлогу, сталы й мэблю. Бяз доўгiх разважаньняў расчынiла вакно, пасьля чаго пры дапамозе швабры завiравала ўсю птушыную масу. Узьбiўся пякельны туман з перьяў, клылаў й крыку, у якiм Адэля, падобная да звар'яцелай Мэнады, абароненай вярчэньнем свайго тырсу, танчыла танец зьнiшчэньня. Разам з птушынай грамадой мой бацька, трапятаў рукамi, i ў жаху спрабаваў ўзьняцца ў паветра. Паволi разьвеяўся крылаты туман, ажно ўрэшце рэшт засталася на полi бою сама Адэля, вычарпаная, задыханая, ды мой бацька з сумным i прысаромленым выразам твару, гатовы да любой капiтуляцыi.
Неўзабаве спускаўся мой бацька па прыступках свайго дамiнiону - зламаны чалавек, выгнаньнiк-кароль, каторы страцiў трон i ўладу.
Пераклаў Андранiк Антанян