— Не, не! Я нiколi не пакiну цябе, i з табой нiчога не здарыцца. Я заўсёды буду з табой, заўсёды буду клапацiцца пра цябе. Скажы мне: «Мама». Але так, каб я чула.
— Мама, — задаволена вымавiў Цiмi, прытулiўшыся шчакой да яе твару.
Яна паднялася i, не выпускаючы яго з рук, узлезла на табурэтку. Яна ўжо не чула шуму i крыку за дзвярыма. Свабоднай рукой яна схапiлася за працягнуты ў сцяне шнур i ўсiм цяжарам павiсла на iм.
Стасiс быў прарваны. Пакой апусцеў.