Окуджава Булат
Вершы (на белорусском языке)
Булат Акуджава
ВЕРШЫ
Уладзiмiру Высоцкаму
Пра Валодзю Высоцкага рвалася песьня з душы.
Вось яшчэ аднаму не вярнуцца дадому з паходу...
Кажуць, быццам грашыў, быццам сьвечку ня ў час патушыў.
Як умеў, так i жыў, а бязгрэшных ня мае прырода.
Ненадоўга разлука, на мiг, а затым чарадой
Адпраўляцца i нам па сьлядах па яго па гарачых...
Хай гучыць над Масквою ахрыплы яго барытон,
Ну а мы разам зь iм пасьмяемся i разам паплачам.
Пра Валодзю Высоцкага песьню пiсаць я хацеў,
Але рукi дрыжэлi i зь вершам матыў не раднiўся...
Белы бусел маскоўскi на белае неба ўзьляцеў,
Чорны бусел маскоўскi на чорную глебу спусьцiўся...
1980
Пераклаў Мiхась Булавацкi