Лонгфелло Генри

Вершы (на белорусском языке)

Гэнры Лангфэла

Вершы

Пераклад: Алена Таболiч

Страла i песня

Пусцiў стралу я у паветра

Панесла яе ўпрочкi ветрам,

Упала недзе, але ж дзе?

Не змог убачыць я яе.

Пусцiў i песню я ў паветра,

Яе таксама знесла ветрам.

Узнiкла дзесьцi, але ж дзе?

Не змог нiхто дагнаць яе.

Ў магутным дубе неяк раз

Стралу знайшоў я ў познi час,

А песню, музыку радкоў,

Знайшоў у сэрцах сябрукоў.

Поўдзень у лютым

Дзень ужо канчаецца,

Ноч апускаецца,

Балота яшчэ спiць,

Рака не шумiць.

Праз попел аблокаў

У небе высока

Чырвонае сонца

Мне свецiць бясконца.

Зноў снег пачынаецца,

Усё хутка хаваецца

Пад белаю ватаю

За нашаю хатаю.


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта: