Дару занепакоiўся. Сонца ўзышло даволi высока i пачынала ўжо прыпякаць. Настаўнiк павярнуў назад. Спачатку ён iшоў нерашуча, але потым усё хутчэй, i пакуль дабраўся да пагорка, увесь уваўрэў. Ён стрымгалоў узляцеў на вяршыню i спынiўся, пераводзячы дых. На поўднi скалiстыя палi рэзка акрэслiвалiся на фоне блакiтнага неба, а на ўсходзе па-над раўнiнай ужо пачынала ўзнiмацца спякотнае мроiва. I недзе там, у гэтай празрыстай смузе, Дару з болем у сэрцы ўбачыў араба, якi марудна цягнуўся па дарозе ў выгнанне.

Пазней, у класе, настаўнiк стаяў каля акна i глядзеў кудысьцi перад сабой, не заўважаючы зыркага жоўтага святла, якое абрыналася з высокага неба i запаўняла ўвесь горны абшар. Ззаду на чорнай дошцы мiж звiлiн французскiх рэк чыясьцi няўмелая рука накрэмзала крэйдаю надпiс, якi ён толькi што прачытаў: "Ты выдаў нашага брата. Ты заплацiш за гэта". Дару глядзеў на неба, на ўзгор'е i туды, дзе за даляглядам нябачныя землi распасцiралiся да самага мора. У гэтым бязмежным краi, якi ён некалi так любiў, ён быў адзiн.


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта: