- Падай i ляжы! - грозна сказаў ён ёй.

- Там немец ляжыць i страляе. Унь там.

Чырвонаармеец паглядзеў на яе, устаў i пайшоў, прыгнуўшыся. Яна iшла поплеч яго, таксама як i ён, угнуўшыся, i паказвала рукой. Калi ён упаў на зямлю, упала i яна. Чырвонаармеец прыцэлiўся i стрэльнуў. Яна бачыла, як немец уздрыгануўся i ўткнуўся галавой у зямлю.

- Гатоў, - сказаў чырвонаармеец. - А ты ляжы на зямлi.

I пайшоў назад. Яна ўпала на зямлю, i першая за тыя днi радасць страсянула яе душу. Яна ляжала, пакуль усё зацiхла, i пасля пайшла да чырвонаармейцаў. Яны збiралiся разам i гаварылi памiж сабою, што ўвесь нямецкi дэсант знiшчан. Чырвонаармеец, якому яна паказала немца, падняў яе на рукi i пранёс крокаў тры, а пасля яна пайшла поплеч яго. Яны прайшлi паўз таго немца, i яна бачыла яго, доўгага, спруцянелага.

Момантам гэтай радасцi скончылася яе адзiнота, таксама як i яе маленства. Прыйшла сталасць на доўгi яе век.

1942

Каментары

Друкуецца па аўтографе, дзе мае назву "Дванаццацiгодняя жанчына". Упершыню апублiкавана ў альманаху "Беларусь", 1943, кнiга 1-я. Датуецца сакавiком-красавiком 1942 года.


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта: